Дзяржкантроль аб'явіў вайну нелегальным аўтасервісам
Вайну нелегальным аўтасервісам аб'явіў Дзяржкантроль Беларусі. Праводзіцца цэлая серыя праверак станцый тэхабслугоўвання, якія працуюць без сертыфікатаў.
Як паведамляе тэлеканал ОНТ, адна з падобных майстэрняў знаходзілася ў сталіцы насупраць будынка дэпартамента па фінансавых расследаваннях. Чатыры гады там абслугоўвалі дарагія аўтамабілі, пераважна "Мерседэсы", хаця насамрэч гаспадары мелі права толькі падключаць кліентаў да мабільнай сувязі. Праўдападобна, па гэтым факце распачнуць крымінальную справу, арганізатару нелегальнага бізнэса пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.
Агулам у Беларусі дзейнічаюць дзве з паловай тысячы станцый тэхабслугоўвання са штогадовым абаротам у паўтрыльёна рублёў. Аднак, як высветлілі кантралёры, значныя сумы праходзяць міма касы і падлічыць колькі, практычна немагчыма.