Дзмітрый Дашчынскі заваяваў "срэбра" на этапе Кубка свету па фрыстайле

Срэбраны медаль выйграў на заключным этапе Кубка свету па фрыстайле ў дысцыпліне акрабатыка беларус Дзмітрый Дашчынскі. Спаборніцтвы праходзілі ў Маскве на Вераб'ёвых гарах.
Пераможцу амерыканцу Раяну Сент-Онжу Дашчынскі саступіў крыху болей за 2 балы.  

На медалі прэтэндаваў і беларус Аляксей Грышын. Аднак, будучы лідэрам пасля кваліфікацыі, ён у фінале зменшыў складанасць скачкоў і пралічыўся - бездакорна іх выканасць не здолеў. А вось Сент-Онж і Дашчынскі ўскладнілі свае скачкі і выступілі выдатна. Грышын жа заняў толькі 10-е месца, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі