Дзіцячы футбольны трэнер браў з дзяцей грошы за арэнду бясплатнага памяшкання
Нячыстага на руку трэнера-выкладчыка фізкультурна-спартыўнага цэнтра дзяцей і моладзі Ленінскага раёна Мінска выкрылі праваахоўнікі.
Як інфармуе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, з 1 верасня 2016 года па 31 студзеня гэтага года 47-гадовы мужчына падманам атрымаў 860 рублёў.
Ён быў трэнерам па футболе і збіраў у спартыўную секцыю дзяцей з розных школаў. Пра памяшканне і час заняткаў ён дамаўляўся з адміністрацыяй школы. Бацькам школьнікаў ён казаў, што за арэнду памяшкання трэба плаціць штомесяц. Агулам у групе займаліся 13 чалавек. Сумы за арэнду, па словах трэнера, кожны месяц раслі — з 15 рублёў да 40.
Штомесячны рост аплаты ўстурбаваў бацькоў і яны звярнуліся ў адміністрацыю гэтага фізкультурна-спартыўнага цэнтра. Там заявілі, што памяшканне для спартыўных заняткаў прадастаўляецца дырэкцыяй школы бясплатна.
Міліцыя пачала на мужчыну крымінальную справу за махлярства. Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.