Джым Джармуш зніме дакументальны фільм пра The Stooges

Культавы рэжысёр Джым Джармуш падчас фестывалю All Tomorrow's Parties у Нью-Ёрку, распавёў выданню Pitchfork пра падрабязнасці аднаго з хуткіх праектаў. Як высвятлілася, Джармуш працуе над дакументальным фільмам пра гурт The Stooges. Рэжысёр адзначыў, што займаецца гэтым праектам па просьбе свайго сябра Ігі Попа, фронтмэна The Stooges.

Сяброўства і супрацоўніцтва Джыма Джармуша і Ігі маюць даўнюю гісторыю.
У 1993 годзе рэжысёр прадставіў кароткаметражку "Дзесьці ў Каліфорніі", у якой зняў Ігі Попа і Тома Уэйтса. Пазней замалёўка ўвайшла ў вядомы фільм Джармуша "Кава і Цыгарэты". А ў 1995  Поп сыграў у фільме "Мярцвяк" з Джоні Дэпам.

Гэта не адзіны музычны праект, які плануе Джармуш.
Цяпер ён таксама з'яўляецца суаўтарам "оперы" пра вынаходніка і фізіка Ніколу Тэслу.

Фота: OpenMusic

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі