Джордж Лукас паказаў невядомыя кадры "Зорных Войнаў"

На фестывалі Star Wars Celebration V Джордж Лукас паказаў кадры з фільма "Зорныя войны. Эпізод VI: Вяртанне Джэдая", якія раней не дэманстраваліся.  Як паведамляецца на сайце ContactMusic, працягласць эпізоду менш за хвіліну. У ім Дарт Вэйдэр спрабуе дыстанцыйна пераканаць Люка Скайуокера ўстаць на цёмны бок. Вэйдэр пры гэтым знаходзіцца на "Зорцы смерці", а Скайуокер - у пячоры на сваёй роднай планеце Татуін.

Мяркуецца, што гэты і шматлікія іншыя эпізоды, якія не трапілі ў арыгінальную версію фільма, будуць уключаны ў бліжэйшае перавыданне "Зорных войнаў". Усе шэсць фільмаў серыі будуць выдадзеныя на дысках Blu-ray у кастрычніку 2011 года.

Нагадаем, што "Эпізод VI" фактычна з'яўляецца трэцім фільмам серыі - ён выйшаў на экраны ў 1983 годзе.

Star Wars Celebration - фестываль, арганізаваны для прыхільнікаў серыі. Celebration V праходзіў з 12 па 15 жніўня ў Фларыдзе. Падобныя мерапрыемствы праводзяцца не толькі ў ЗША. У ліпені 2007 года фэст адбыўся ў Лондане, а ў ліпені 2008 года - у Токіа.

Фота: blogs.mirror.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі