Джордж Буш-старэйшы трапіў у лякарню на наступны дзень пасля пахавання жонкі

Джордж Буш-старэйшы трапіў у лякарню на наступны дзень пасля пахавання жонкі

Былы прэзідэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш-старэйшы трапіў з інфекцыйным захворваннем у адну з клінік Х'юстана. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на Джыма Макграта — прэс-сакратара былога кіраўніка Штатаў. 

93-гадовага Буша-старэйшага шпіталізавалі раніцай у мінулую нядзелю. Гэта адбылося на наступны дзень пасля пахавання яго жонкі Барбары Буш, якая памерла 17 красавіка.

Джордж Буш-старэйшы быў 41-м прэзідэнтам ЗША і кіраваў краінай з 1989 па 1993 гады. Ён — бацька Джорджа Буша-малодшага, які быў 43-м прэзідэнтам Штатаў два тэрміны запар — з 2001 па 2009 гады.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі