Джоні Дэп агучыў фільм пра The Doors

Джоні Дэп (Johnny Depp) прыняў удзел у агучванні новага дакументальнага фільма пра гурт The Doors пад назвай "When You're Strange" рэжысёра Тома Дзічыла (Tom Dicillo). Акцёр выступіў у ролі голасу за кадрам: Дэп распавядае гісторыю гурта, вялікім прыхільнікам якога лічыць і сябе.

Акрамя "начыткі" тэксту Джоні атрымаў магчымасць агучыць у фільме паэму Джыма Морысана пад музыку Doors.

Фільм цікавы яшчэ і тым, што ў ім выкарыстаныя рэдкія дакументальныя кадры з архіваў гурта.

Паводле @music
Фота: tomdicillo.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі