"Джона Сільвера" экстрадзіравалі з Расіі ў Беларусь

"Джона Сільвера" экстрадзіравалі з Расіі ў Беларусь

"Джона Сільвера" экстрадзіравалі з Расіі ў Беларусь. Пра гэта ў Facebook напісаў грамадскі актывіст Павел Юхневіч. У Генпракуратуры Еўрарадыё гэтую інфармацыю пацвердзілі. Аднак кіраўнік прэс-службы Пётр Кісялёў адмовіўся распавесці падрабязнасці справы.

Як інфармавала Еўрарадыё, 25-гадовы ўраджэнец Ліды Эдуард Пальчыс, стваральнік сайта 1863x.com (пад псеўданімам "Джон Сільвер") у студзені 2016-га быў затрыманы ў Бранскай вобласці, куды прыехаў з Украіны, нібыта, у пошуках працы. Яго сайт публікаваў палітычныя тэксты, у якіх нярэдка крытыкаваліся ўлады Беларусі і Расіі. У 2015 годзе, пасля таго, як у Беларусі на яго распачалі крымінальную справу за адну з публікацый (пазней з'явілася яшчэ адна крымінальная справа), Пальчыс з'ехаў ва Украіну, дзе няўдала спрабаваў атрымаць палітычны прытулак.

Сапраўдныя імя і прозвішча "Джона Сільвера", а таксама яго фота ў зняволенні ў красавіку змясціў расійскі сайт "Спутник и погром". Тады ж было заяўлена, што Пальчыса могуць экстрадзіраваць у Беларусь, дзе яму пагражае адказнасць за распальванне міжнацыянальнай варожасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі