Заснавальнік сайта 1863x.com можа знаходзіцца ў бранскай турме

Заснавальнік сайта 1863x.com можа знаходзіцца ў бранскай турме

Расійскі сайт "Спутник и погром" абнародаваў новыя звесткі пра арышт стваральніка сайта 1863x.com, які працаваў пад псэўданімам Jhon Silver. Па звестках расійскіх прапагандыстаў, гэта 25-гадовы ўраджэнец Ліды Эдуард Пальчыс, "практыкуючы каталік, этнічны паляк".

Паведамляецца, што стваральніка беларускага сайта затрымалі 23 студзеня ў Бранскай вобласці пры перасячэнні расійска-ўкраінскай мяжы. У Расію ён пераязджаў у пошуках працы, бо не змог атрымаць палітычны прытулак ва Украіне, інфармуе "Спутник и погром".

Па звестках расійскага інтэрнэт-выдання, Пальчыса могуць экстрадаваць у Беларусь, дзе яму пагражае адказнасць за распальванне міжнацыянальнай варожасці. Другі варыянт — суд у Расіі. "Падставай для крымінальнага пераследу Пальчыса ў РФ з'яўляюцца дзве яго публікацыі: "Крэмль павінен быць разбураны" і "Як забіць рускі мір" (абедзве ўжо выдаленыя з сайта). У адной зь іх рускія названыя "неданацыяй", якая жыве "паводле прынцыпаў качэўнікаў — разбойныя напады на чужую тэрыторыю з мэтай выпампоўвання рэсурсаў".

Сайт нагадвае, што гэта можа быць другая падобная справа супраць беларусаў у Расіі. Раней быў асуджаны Кірыл Сілівончык, які ў сацыяльных сетках выказаўся ў падтрымку Украіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі