Затрыманне ў Маскве губернатара Белых можа быць звязана з грамадзянінам Беларусі

Затрыманне ў Маскве губернатара Белых можа быць звязана з грамадзянінам Беларусі

Затрыманне ў пятніцу ў Маскве губернатара Кіраўскай вобласці Мікіты Белых (былога расійскага апазіцыянера) падчас атрымання хабару ў памеры 400 тысяч еўра можа быць звязана з грамадзянінам Беларусі, бізнесменам Альбертам Ларыцкім. Апошні раней быў арыштаваны за махлярства. Пра гэта ў каментары сайту gazeta.ru паведаміў былы намеснік Бялых Сяргей Карнавухаў.

У адносінах губернатара распачалі крымінальную справу па артыкуле "атрыманне хабару". У суботу суд арыштаваў Мікіту Бялых да 24 жніўня. Адзначаецца, што следчыя не маюць прэтэнзій да асобы, якая перадавала грошы. Гэта якраз прадстаўнік кампаніі, якую звязваюць з Альбертам Ларыцкім. Бізнесмен быў добра знаёмы з Бялых. Ларыцкі, які працяглы час знаходзіцца пад арыштам, сёлета заключыў дасудовае пагадненне, наступствам якога, верагодна, і сталі ўчорашнія падзеі ў Маскве, піша "Ежедневник".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі