Джэніфер Мур: "Я не бачу пагрозы для беларускага суверэнітэту"

Джэніфер Мур: "Я не бачу пагрозы для беларускага суверэнітэту"

ЗША не прымушаюць беларускія ўлады выбіраць паміж Захадам і Усходам. Пра гэта часовы павераны ў справах ЗША Джэніфер Мур заявіла ў інтэрв'ю парталу TUT.by.

У Вашынгтоне разумеюць, што ў Беларусі вельмі шчыльныя палітычныя, эканамічныя і гістарычныя сувязі з Расіяй, адзначыла дыпламатка. Пры гэтым Штаты выступаюць як прыхільнікі незалежнасці, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі, як і ўсіх астатніх постсавецкіх краін. "Нашы двухбаковыя адносіны не залежаць ад адносінаў ЗША з Расіяй ці Беларусі з Расіяй", — падкрэсліла Мур.

Прадстаўніца ЗША нагадала, што пацяпленне ў беларуска-амерыканскіх адносінах пачалося пасля вызвалення палітвязняў у 2015 годзе. Белы дом будзе сачыць за бліжэйшымі выбарчымі кампаніямі, і пры прагрэсе ў бок дэмакратыі санкцыі могуць змякчацца і надалей. 

"Мы лічым, што ў беларускага народа ёсць права выбіраць свой шлях і свой лёс. Я з радасцю падчас паездак па Беларусі гляджу на тое, як сярод беларусаў расце самасвядомасць, як яны ганарацца тым, што яны беларусы, ганарацца сваёй гісторыяй і сваёй мовай, — заявіла Мур. — Я не бачу пагрозы для беларускага суверэнітэту, бо яшчэ ні разу не сустракала беларуса, які быў бы гатовы адмовіцца ад незалежнасці".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі