Дзеці з Расіі як і раней могуць ездзіць да нас па пасведчанні аб нараджэнні

Дзяржаўны камітэт дзяржаўных памежных войскаў Беларусі назваў беспадстаўнымі заявы беларускіх СМІ пра зняцце з цягнікоў беларускімі памежнікамі расійскіх дзяцей. Па інфармацыі дзяржкамітэту памежных войскаў, расійскую бабулю з дзіцем высадзілі з цягніка Санкт-Пецярбург – Адэса на пункце пропуску праз мяжу “Славечна” з-за неадпаведнасці дакументаў дзіця. У яго замест пасведчання аб нараджэнні аказалася пасведчанне яго сястры.

Памежнікі не маглі прапусціць малога практычна без дакументаў, таму яго і яго баулу знялі з цягніка. Раней расійская электронная газета пра турызм Rata-News паведаміла, што пасведчанне аб нараджэнні больш не з’яўляецца дакументам, які дае права расійскім дзецям перасякаць беларускую мяжу.

Цяпер для праезду праз беларускую мяжу расійскім дзецям неабходна мець уласны пашпарт альбо быць упісанымі ў пашпарт бацькоў, інфармавала выданне.


Паведамляе Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі