Дзе патусіць на выхадных 4-6 кастрычніка, раіць Алесь Круглякоў

Знакаміты тэлевядучы ды журналіст Алесь Круглякоў прызнаецца, што ўласнай ініцыятывы на наведванне мерапрыемстваў не хапае. Дапамагаюць сябры, якія пастаянна запрашаюць, то на прэм’еры спектакляў, то на канцэрты, то ў кіно. На што журналіст з задавальненнем пагаджаецца.

На выходныя 4-6 кастрычніка сядзець у Мінску Алесь не збіраецца. Маўляў, сіноптыкі абяцаюць нейкае падабенства бабінага лета, таму апошнія цёплыя дні бавіць у горадзе… няправільна. Тым не менш Алесь дзеліцца мерапрыемствамі, якія яго зацікавілі і якія ён раіць наведаць усім, хто застаецца ў горадзе.

Раіць схадзіць

Не раіць

Кіно

“Язмен”

4-6 кастрычніка:

Беларусь: 14:20, 19:10

“Гравітацыя”

4 кастрычніка, пятніца: 

Аўрора: 15:30, 19:30

Беларусь: 15:00, 17:10, 19:20, 21:10

Бярэсце: 14:50, 19:10

Палац Рэспублікі (3D): 12:30, 15:30, 18:30, 21:30

Кіеў: 13:00, 19:00, 21:00

Мір: 14:40, 17:00, 19:10

Піянер: 11:00, 15:00, 19:00, 21:00

Салют: 16:30, 19:00, 21:30

Цэнтральны: 13:20, 17:20, 21:20

5 кастрычніка, субота: 

Аўрора: 15:30, 19:30

Беларусь: 12:30, 15:00, 17:10, 19:20, 21:10

Бярэсце: 12:40, 14:50, 19:10

Кіеў: 13:00, 19:00, 21:00

Мір: 12:20, 14:40, 19:10

Піянер: 15:00, 19:00, 21:00

Салют: 12:30, 19:00, 21:30

Цэнтральны: 13:20, 17:20, 21:20

6 кастрычніка, нядзеля: 

Аўрора: 15:30, 19:30

Беларусь: 12:30, 15:00, 17:10, 19:20, 21:10

Бярэсце: 12:40, 14:50, 19:10

Палац Рэспублікі (3D): 10:00, 12:30, 15:30, 18:30, 21:30

Кіеў: 13:00, 19:00, 21:00

Мір: 12:20, 14:40, 19:10

Піянер: 15:00, 19:00, 21:00

Салют: 12:30, 19:00, 21:30

Цэнтральны: 13:20, 19:20, 21:20

Канцэрты

Фестываль Юрыя Башмета:

4 кастрычніка, пятніца:

Вялікая канцэртная зала філармоніі

Дырыжор Кшыштаф Пендэрэцкі

Пачатак: 19:00

Даведкі: (29)2463463, (29)1463463

Адкрыццё бара “Tarantino”

4 кастрычніка, пятніца:

Tarantino bar

(вул. Кастрычніцкая, 5)

Граюць: Silicon, OverPlay, Dj Mike Wonder

Пачатак: 21:00

Квіткі: 50-100 тыс.

Tribute Muse & Radiohead

6 кастрычніка, нядзеля:

Бар Tarantino

Граюць: Glofira, The New, New Folder

Пачатак: 19:30

Квіткі: 50-70 тыс.

Даведкі: (25)6229503, (29)3196666, (25)7737079

Бенефіс Рамана Карцава

6 кастрычніка, нядзеля:

КЗ"Мінск"

Пачатак: 19:00

Даведкі: (17)3286638, (17)3286638

Валерыя

4 кастрычніка, пятніца:

Лядовы палац г. Маладзечна

Пачатак: 19:00

Выставы

Фотавыстава “90-е”

Выставачны цэнтр “ЦЭХ”

(пр-т Незалежнасці, 58, к.6)

“Можна схадзіць, нават не аднаму, а з каханым чалавекам на фільм “Язмен”, —выходныя журналіст прапануе пачаць з паходу ў кінатэатр. — У інтэрнэце пішуць, што гэта вельмі нуднае, дэпрэсіўнае кіно, з кучай ляпаў, нестыковак, зацяганых штампаў — карацей, усё як я люблю. Тым больш Вудзі Ален ды Кэйт Бланшэт самі па сабе заслугоўваюць нашай увагі. Ну а тое, што зала была на палову пустая (так пішуць), нават лепш! Значыць, вашай інтымнай атмасферы ніхто перашкаджаць не будзе”.

Аматараў спалучэння фантастыкі, спецэфектаў ды камернага кіно Алесь запрашае на трылер Альфонса КуаронаГравітацыя”.

“Дарэчы, кампанія, якая займалася распрацоўкай спецэфектаў, казала, што па амбіцыях гэта будзе фільм параўнальны з “Аватарам”, — адзначае тэлевядучы. — Нават сам Джэймс Кэмеран прызнаўся, што назваў бы гэты фільм лепшай кінастужкай пра космас у гісторыі кіно!”

У пятніцу плануецца адкрыццё новага рок-бара “Tarantino”. Алесю падабаецца маркетынгавы ход стваральнікаў бару і іх замах на культавасць. Ён спадзяецца, што гасцей там будуць паліваць журавінным морсам ці таматным сокам, як гэта любіць рабіць Квенцін Таранціна ў сваіх фільмах.

“У нядзелю ў “Таранціне” прапануецца трыб’ют гуртоў Muse ды Radiohead, на мой музычны густ, гэта нядрэнна. Далей — у КЗ“Мінск” 4 кастрычніка гурт “Белый Орел”, а 6 кастрычніка “Бенефіс Рамана Карцава”. Аматары вальсаў Шуберта ды хрусту французскай булкі ўжо ломяцца ў касы, а я аддам перавагу Карцаву. Для мяне ён з’яўляецца такімі рэшткамі яшчэ дапетрасянаўскага гумару, які, я думаю, не згубіў свайго шарму ды густу”.

Таксама Алесь прапануе наведаць фестываль Юрыя Башмета. У пятніцу там будзе дырыжыраваць Кшыштаф Пендэрэцкі — аўтар музыкі да фільмаў Стэнлі Кубрыка ды Дэвіда Лінча. Журналіст прызнаецца, што даўно марыць, каб у Беларусі праводзіліся канцэрты музыкі з фільмаў. Такое ладзяць у Венскай Оперы пад назвай “Галівуд у Вене”. Запрашаюцца знакамітыя кампазітары, якія пісалі музыку для “Зорных войнаў”, “Супермэна” і г.д., і яны граюць гэтую музыку з сімфанічным аркестрам.

“4 кастрычніка ў Лядовым Палацы Маладзечна выступіць Валерыя, — з усмешкай працягвае журналіст. — Далей у яе графіку Ліда, Гродна ды Баранавічы. Мне здаецца, што ў Аляксандра Саладухі з’яўляецца ўсё больш і больш канкурэнтаў у яго светлай справе “пакарэння беларускай глыбінкі”. Затое ў жыхароў рэгіёнаў з’яўляецца магчымасць убачыць жыўцом зорку першай ці там нуль першай велічыні. Гэта прагрэс, можа, і AC/DC калісьці даедзе”.

На развітанне Алесь прапануе наведаць выставачную залу “Цэх”, дзе ладзіцца фотаэкспазіцыя “90-я ў Беларусі. Забыты час”. Самі аўтары кажуць, што гэта быў перыяд драйву ды развіцця, калі ішла палітычная барацьба, развівалася культура, з’яўляліся новыя СМІ… Журналіст прызнаецца, што на яго памяці гэта ўсё было як учора:

“Апошнім часам вельмі цягне да настальгіі: перагортваць фотаздымкі тых часоў, праглядаць відэазапісы. Нават цяпер гляджу на постар выставы, дзе маніфестацыя рабочых у 1991 годзе на плошчы Леніна, і адчуваю, што недзе там у кутку стаім мы студэнты, якія збеглі з лекцый рабіць рэвалюцыю. Так што для мяне асабіста гэта тэма блізкая, і я б з задавальненнем прайшоўся і праглядзеў тыя старыя фотаздымкі”.

Фота: budzma.org, nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі