Дырэктару гімназіі, дзе вучыцца ўнучка Лукашэнкі, не зменшылі пакаранне
Мінскі гарадскі суд не задаволіў
касацыйную скаргу Алега Бадалава, былога дырэктара адной са сталічных гімназій.
У лістападзе ён быў асуджаны за атрыманне хабару на 8 гадоў пазбаўлення волі з
канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць кіраўнічыя пасады на працягу
пяці гадоў.
Нагадаем, што ў гэтай гімназіі навучаецца ўнучка Аляксандра
Лукашэнкі. Алега Бадалава затрымалі ў чэрвені 2006 года, калі ён спакусіўся на
хабар у памеры 4 тысяч еўра. Сам былы дырэктар апраўдваў свой учынак жаданнем
скарыстаць грошы ў якасці спонсарскай дапамогі для навучальнай установы.
Зараз
Бадалаў будзе адпраўлены ў папраўчую калонію строгага рэжыму.