Вы тут

Дырэктара калгасу будуць судзіць за гібель жывёлы

З буйной рагатай жывёлай у Беларусі пастаянна нейкія праблемы / Еўрарадыё

У адной з гаспадарак Пружанскага раёна загінула больш за 220 галоў буйной рагатай жывёлы ў 2021 годзе. Па версіі міліцыі, парушэнні, якія знайшлі ў гаспадарцы супрацоўнікі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, паказваюць на вінаватасць кіраўніка калгаса.

Устаноўлена, што 55-гадовы кіраўнік, каб пазбегнуць адказнасці і для стварэння бачнасці спрыяльнай эканамічнай абстаноўкі, наўмысна ўносіў у профільную справаздачу загадзя ілжывыя звесткі, — піша прэс-служба МУС.

На экс-кіраўніка заведзеная крымінальная справа за бяздзейнасць службовай асобы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.