Дырэктар Сусветанага банку на мяжы звальнення

Савет дырэктароў Сусветнага банку мае намер прыняць рэзалюцыю, у якой выразіць недавер старшыні гэтага важнага фінансвага інстытута. Нагадаем, Пол Вулфавіц апынуўся ў цэнтры грандыёзнага скандала пасля таго, як ён аказаў пратэкцыю сваёй сяброўцы Сахе Різа.

Як паведамляе Вашынгтон пост, спецыяльная камісія, якая расследавала гэтае здарэнне, прыйшла да высновы, што Вулфавіц парушыў правілы банку.

Тым не менш, па звестках газеты, савет дырэктароў не хоча галасаваць за звальненне Вулфавіца, таму што такі крок можа сапсаваць стасункі банку з самым буйным яго акцыянерам – ЗША. У той жа час савет дырэктараў спадзяецца, што выражэнне недаверу Вулфавіцу прымусіць яго самастойна сысці ў адстаўку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі