Дырэктар мінскага прадпрыемства ўладкаваў жонку на фіктыўную працу

Дырэктар мінскага прадпрыемства ўладкаваў жонку на фіктыўную працу

Следчы камітэт завяршыў расследаванне крымінальнай справы на 41-гадовага дырэктара аднаго са сталічных прадпрыемстваў. Як паведамляе ведамства ў сваім тэлеграм-канале, мужчына зладзіў для жонкі фіктыўнае афармленне на працу.

У 2008 годзе жанчыну прынялі на працу на пасаду тэхніка. У сувязі з нараджэннем дзяцей яна двойчы сыходзіла ў адпачынкі па доглядзе за дзецьмі. Калі набліжалася заканчэнне другога такога адпачынку, муж прапанаваў ёй працягнуць кантракт, але на працу не выходзіць. Жанчына мусіла толькі прыязджаць у офіс двойчы на месяц і забіраць заробак.

Пакуль жонка была дома, муж складаў табелі ўліку нібыта адпрацаванага ёю часу. Падрыхтаваныя табелі ён даваў зацвярджаць галоўнаму інжынеру. Калі жонка не магла прыйсці ў офіс, дырэктар сам атрымліваў за яе заробак. Такім чынам было атрымана больш за 18 тысяч рублёў.

Падчас расследавання крымінальнай справы мужчына цалкам кампенсаваў шкоду, прызнаў віну і раскаяўся. Яго вінавацяць у крадзяжы ў буйным памеры шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі. З дырэктара ўзялі падпіску аб нявыездзе і належных паводзінах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі