Падчас залевы ў Мінску на студэнтаў звалілася гандлёвая палатка

Падчас залевы ў Мінску на студэнтаў звалілася гандлёвая палатка

Два чалавекі былі шпіталізаваныя ў Мінску ў выніку ўчарашняй непагадзі. Гэта 19-гадовыя студэнты, паведамляе прэс-служба МНС.

Здарэнне адбылося на вуліцы Кальварыйскай, 2. Часовы гандлёвы павільён (тэнт на металічным каркасе) зрушыўся з месца і параніў дваіх студэнтаў — хлопца і дзяўчыну. Абоім ім па 19 гадоў. Іх шпіталізавалі з з выцятымі ранамі галавы.

Таксама ратавальнікі паведамляюць, што на мностве мінскіх вуліцаў стыхія валіла дрэвы — у дварах, на праезную частку, на машыны. На вуліцы Якуба Коласа, 17 паваліўся рэкламны шчыт. Падтапленні вуліцаў і дарог былі зафіксаваныя на вуліцы Кірава (каля дома 23), на вуліцы Гарэцкага — на прыпынку каля дома №2 не маглі праехаць восем тралейбусаў і чатыры аўтобусы. Ужо традыцыйна затапіла вуліцу Рэвалюцыйную: там адпампоўкай вады займаліся ратавальнікі.

Таксама на месцах здарэнняў працавалі работнікі "Гаррамаўтадара", ДВА "МГЖГ" і экіпажы ДАІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі