Двайное забойства ў Стаўбцоўскім раёне — падазраваны затрыманы
![Следчыя працуюць на месцы злачынства / sk.gov.by](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/stolbtsy_1_06_2.jpg.webp?itok=HKCId_XC)
Следчыя працуюць на месцы злачынства / sk.gov.by
Целы мужчыны і жанчыны з нажавымі раненнямі выявілі мясцовыя жыхары ў адным з дамоў вёскі Дружная Стаўбцоўскага раёна. Патэлефанавалі ў міліцыю.
Следчыя вызначылі, што загінулай быў 41 год, мужчыну — 47 гадоў. Напярэдадні трагедыі яны выпівалі ў кампаніі гаспадара дома, дзе іх целы пазней знайшлі. Гаспадара, 47-гадовага мясцовага жыхара, ужо затрымалі. Яго падазраюць у забойстве гасцей.
Справа ўзбуджаная па п.1 ч.2 арт.139 (забойства двух асоб) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Затрыманы мужчына раней быў неаднаразова судзімы.
![Двойное убийство в Столбцовском районе — подозреваемый задержан](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph_watermark/public/paragraphs/image/stolbtsy106.jpg.webp?itok=KlYgA3RE)
Дом, дзе адбылося злачынства / sk.gov.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.