Два жыхары Камянца атрымалі апёкі пры ўспышцы ў гаражы

Два жыхары Камянца атрымалі апёкі пры ўспышцы ў гаражы

Два жыхары Камянца трапілі ў раённую лякарню з апёкамі ўвечары 31 студзеня. Апёкі яны атрымалі пры ўспышцы газапаветранай сумесі ў гаражы па вуліцы Брэсцкай, інфармуе прэс-служба МНС.

Паведамляецца, што мужчыны ўвечары займаліся заменай фільтра грубай ачысткі ў рэдуктары газавага абсталявання пад рухавіком аўтамабіля "Аўдзі А6". Іскра ад металічнага інструмента выклікала ўспышку газапаветранай сумесі без наступнага гарэння. Каб запабегчы пажару, 33-гадовы гаспадар выкарыстаў парашковы вогнетушыцель, які знаходзіўся ў гаражы.

Дарэчы, і гаспадар, і яго памочнік былі нецвярозыя. Іх шпіталізавалі: гаспадара з дыягназам "тэрмічныя апёкі 1-2-й ступені галавы, абедзвюх рук, спіны (17% цела), алкагольнае ап'яненне", яго 31-гадовага памочніка — з дыягназам "тэрмічныя апёкі 1-2-й ступені галавы, абедзвюх рук (10% цела), алкагольнае ап'яненне". Стан пацярпелых ацэньваецца як здавальняючы.

Успышка пашкодзіла не толькі гараж, але таксама аўтамабіль і вопратку на пацярпелых.

Прычына ўспышкі высвятляецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі