Кіраўнікі двух раёнаў Мінска звольненыя

Кіраўнікі двух раёнаў Мінска звольненыя

Два раёны Мінска засталіся без кіраўнікоў, піша tut.by. У мінулую пятніцу, 18 студзеня, апошні дзень на сваіх пасадах адпрацавалі кіраўнікі Партызанскага і Кастрычніцкага раёнаў сталіцы. 

Пра прычыны звальнення невядома. Паведамляецца толькі, што Дзяніс Аўсянікаў і Анатоль Жукоўскі звольненыя па пагадненні бакоў.

Аўсянікаў кіраваў Партызанскім раёнам з 2014 года, а Жукоўскі ўзначальваў Кастрычніцкі раён з 2009-га. 

Дарэчы, нядаўна на павышэнне пайшлі кіраўнікі Фрунзенскага і Заводскага раёнаў сталіцы — яны сталі намеснікамі старшыні Мінгарвыканкама. Такім чынам, цяпер у Мінску чатыры з дзевяці раёнаў не маюць кіраўнікоў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі