Два наступныя нумары слуцкай газеты "Інфа-Кур’ер" не выйдуць. Гаворка пра выпускі, запланаваныя на 23 і 30 сакавіка. Выданне спасылаецца на тэхнічныя прычыны.
Як распавядала Еўрарадыё, на мінулым тыдні ў рэдакцыі "Інфа-Кур'ера" адбыўся ператрус. Сілавікі канфіскавалі тэхніку і затрымалі трох супрацоўнікаў газеты.
Потым галоўнага рэдактара Сяргея Станкевіча і яго намесніка Алега Рубчэню асудзілі на 15 сутак, абвінаваціўшы ў "непадпарадкаванні пры затрыманні".