Два мінчукі бегалі голымі па праезнай частцы

Двух студэнтаў-трэцякурснікаў мінскага педуніверсітэта асудзілі за злоснае хуліганства і аштрафавалі на 5,4 млн рублёў кожнага.

Як піша "Комсомольская правда", маладыя людзі ўдзельнічалі ў Клубе вясёлых і знаходлівых. У дзень здарэння яны даведаліся, што паедуць гуляць у Маскву, і на радасцях выпілі піва. Потым вырашылі апрануць халаты і ў такім выглядзе пайсці на вуліцу гуляць у футбол.

У пэўны момант хлопцы сталі расхінаць халаты і паказвацца голымі перад аўтобусамі і машынамі, якія праязджалі міма. Некалькі чалавек затэлефанавалі ў міліцыю і папрасілі спыніць хуліганаў.

Усё скончылася крымінальнай справай за злоснае хуліганства і судом.  Прысуд — 1 год пазбаўлення волі з выпрабавальным тэрмінам на 1 год. Акрамя таго. хлопцаў аштрафавалі і адлічылі з універсітэта, дзе яны вучыліся на настаўнікаў фізкультуры.

Фота — amazonki.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі