Два гродзенцы забралі ў пенсіянера халадзільнік
![Два гродзенцы забралі ў пенсіянера халадзільнік](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/chaladzilnik-2112.jpg.webp?itok=7A2N2N9D)
Увечары ў пятніцу, 18 снежня, ў Кастрычніцкі РАУС Гродна звярнуўся 64-гадовы пенсіянер.
Мужчына заявіў, што да яго ў кватэру, узламаўшы дзверы, уварваліся два вонкава знаёмыя яму чалавекі. Яны забралі халадзільнік і з ім сышлі.
Як паведамляе прэс-служба МУС, два непрацуючыя мужчыны — аднаму 35, другому 34 гады. Абодвух ужо затрымалі, крадзеную маёмасць у іх забралі.
Фота: bryansktoday.ru