Два чалавекі сталі ахвярамі пажару ў Дзятлаўскім раёне
![Два чалавекі сталі ахвярамі пажару ў Дзятлаўскім раёне](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/ahon.jpg.webp?itok=ewDajOQi)
Два чалавекі сталі ахвярамі пажару ў вёсцы Ахонава Дзятлаўскага раёна. Здарэнне адбылося позна ўвечары 4 снежня — паведамленне пра ўзгаранне паступіла ў МНС у 22.02.
Агонь пашкодзіў дах, перакрыцце, сцены і маёмасці унутры дома. Загінуў пенсіянер, гаспадар дома, а таксама трактарыст сельскагаспадарчага прадпрыемства, які быў там у гасцях.
Меркаванай прычынай узгарання стала неасцярожнасць падчас курэння, паведамляе прэс-служба МНС.
Фота з архіву