Вы тут

Другія суткі ў Беларусі рэгіструюць менш за 100 новых выпадкаў COVID-19

Каранавірус у Беларусі / sb.by

Па стане на 4 жніўня ў Беларусі зарэгістраваныя 68 250 чалавек з выяўленым  COVID-19, паведамляе прэс-служба Мінздароўя. Гэта на 84 выпадкі больш, чым суткі таму. 

Колькасць новых выпадкаў каранавіруса ўжо другія суткі не дасягае сотні. Учора было зарэгістравана 99 новых выпадкаў. 

Памерлі 574 пацыенты з пацверджанай каранавіруснай інфекцыяй (+3).

Вылечыліся і былі выпісаныя 63 163 чалавекі (+217). 

За час пандэміі ў краіне было праведзена 1 325 776 тэстаў (+1302).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.