Другі беларускі транш за расійскі газ пакуль не пацвярджаецца “Газпромам”

У “Газпроме” і “Белтрансгазе” не каментуюць паведамленні аб чарговым траншы Беларусі ў лік аплаты запазычанасці за газ. Нагадаем, учора тэлеканал ОНТ паведаміў, што з 456 мільёнаў долараў расійскай кампаніі ўжо заплачана больш за 300 мільёнаў долараў. Раней быў пацверджаны толькі перавод 190 мільёнаў долараў, які адбыўся раніцай 3 жніўня.

Для таго, каб цалкам разлічыцца з “Газпромам”, у Беларусі засталося ўжо менш за 3 сутак. У выпадку неаплаты расійская кампанія скароціць пастаўкі газу ў нашу краіну прапарцыйна фактычнай аплаце, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі