Вы тут

Другая гарадская бальніца Мінска перайшла на прыём толькі хворых з COVID-19

З 23 кастрычніка Другая гарадская клінічная бальніца Мінска пераходзіць на прыём пацыентаў з COVID-19

Сёння Другая гарадская клінічная бальніца Мінска пераходзіць на прыём пацыентаў з COVID-19. Да 23 кастрычніка ў бальніцы падрыхтаваныя аддзяленні і палаты для ўтрымання хворых на каранавірус. У кожным аддзяленні арганізаваны шлюзы для чыстых і "чырвоных" зон.

Міністэрства аховы здароўя сцвярджае, што ў бальніцы ў дастатковай колькасці сродкаў індывідуальнай абароны. Іх хопіць больш чым на два месяцы.

На 22 кастрычніка ў Беларусі зарэгістравана 90 тысяч 380 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 945 пацыентаў.

Ачунялі і выпісаныя 81 тысяча 501 пацыент, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ CОVID-19.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.