Дроны атакавалі аб'екты на Смаленшчыне — за 50 км ад мяжы з Беларуссю
У Смаленскай вобласці кажуць пра атаку дронаў / t.me/anohin67
Уначы на 2 чэрвеня ў Смаленскай вобласці адбылася атака беспілотнікаў на аб'екты паліўна-энергетычнага комплексу. Пра гэта ў сваім тг-канале напісаў часовы выканаўца абавязкаў губернатара рэгіёну Васіль Анохін.
Па яго словах, атака адбылася ў вёсцы Перасна Пачынкаўскага раёна і ў вёсцы Дзівасы Смаленскага раёна. "Ахвяр і пацярпелых няма. Крытычных пашкоджанняў і пажараў таксама няма", — дадаў чыноўнік.
Вёска Перасна размешчана за 60 кіламетраў ад мяжы з Беларуссю, Дзівасы — за 50.
Тым часам расіяне ўначы зноў атакавалі Кіеў дронамі "Шахед" і крылатымі ракетамі. Ад падзення абломкаў пацярпелі два чалавекі — дзіця і дарослы. Апошнімі днямі начныя атакі на ўкраінскую сталіцу адбываюцца штодня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.