Вы тут

Драматычны тэатр у Гродне адмяніў усе спектаклі

Гродзенскі драматычны тэатр / drama.grodno.by

У Гродзенскім драматычным тэатры адмянілі ўсе спектаклі, пакінулі толькі рэпетыцыі, перадае Радыё "Свабода". Пры гэтым гледачы ўжо раскупілі ўсе квіткі на паказы на пятніцу і суботу.

Афіцыйнай прычынай такога рашэння называюць эпідэмічную сытуацыю.

З тэатра звальняюць актора Ігара Уланава, яшчэ дваіх — Васіля Мініча і Наталлю Лявонаву пазбаўляюць прэмій і ўсіх даплат.

Уланаў абвясціў пра спыненне спектакля ў мінулую нядзелю, калі сілавікі ў Гродне затрымалі аднаго з актораў тэатра. Як адзначае "Белсат", на Уланаве трымаўся рэпертуар. 

Гродзенскі тэатр рызыкуе паўтарыць лёс Купалаўскага тэатра ў Мінску, адкуль звольніліся ўсе рэжысёры і амаль усе акторы. Такім чынам яны адказалі на звальненне свайго дырэктара Паўла Латушкі, які падтрымаў мірныя пратэсты. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.