Драматург Андрэй Карэлін звольнены з Новага драматычнага тэатра

Нагадаем, што ў траўні драматург пакінуў два негатыўныя каментары на адрас міліцыі. У ліпені яго аштрафавалі за абразу на 10 мільёнаў рублёў. Аднак потым штраф скарацілі да 7 мільёнаў.



Карэлін сышоў у адпачынак, а пасля вяртання з яго 26 жніўня адправіўся да дырэктара тэатра Васіля Марцецкага, каб вырашыць працоўныя пытанні. Аднак дырэктар параіў яму напісаць заяву пра сыход, распавёў драматург у інтэрв'ю агенцтву БелаПАН. Па словах Карэліна, Марцецкі распавёў, што ў тэатр патэлефанавалі з Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама і запатрабавалі звольніць драматурга.



Карэлін кажа, што вырашыў не падстаўляць другога чалавека і напісаў заяву пра звальненне. Драматург адпрацаваў у Новым тэатры менш за год — з 26 верасня 2012 года. Па яго словах, у ліпені дырэктар тэатра напісаў яму дадатную характарыстыку для суда, а таксама падпісаў заяву пра падаўжэнне кантракту на два гады.



Цяпер драматург знаходзіцца ў пошуках новай працы і гатовы працаваць не па спецыяльнасці. Акрамя таго, ён не выключае магчымай эміграцыі з Беларусі.



Дырэктар тэатра, у сваю чаргу, кажа, што Карэлін звольніўся сам. Таксама Марцецкі адмаўляе, што яму званілі ідэолагі з гарвыканкама.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі