ДПК Беларусі абвінавачвае ў чэргах на мяжы калегаў з сумежных краін

Чарга на выезд у Літву каля пагранперахода "Прывалка (Райгардас)" / virtualbrest.ru
Чарга на выезд у Літву каля пагранперахода "Прывалка (Райгардас)" / virtualbrest.ru

У Польшчы і Літве апошнім часам ігнаруюць нормы пропуску транспарту праз мяжу. І грузавога, і легкавога, кажуць у беларускім Памежным камітэце. Апошнім часам, нагадаем, на межах Беларусі з краінамі ЕС ўтварыліся вялікія чэргі. 

У Літву за апошнія суткі заехала толькі 43% вялікагрузаў ад нормы, у Польшчу — 35%. Крыху больш эфектыўна, але таксама не на поўную моц, працуюць у Латвіі — латвійскія службы прапусцілі за суткі ў краіну 66% грузавікоў ад устаноўленых дамоўленасцяў.

Не лепшая сітуацыя і з легкавым транспартам. Менш за 40% ад нормы прапусцілі літоўскія службы праз памежны пераход "Мядзінінкай (Каменны Лог)", кажуць у беларускім ДПК. Тым, хто паехаў у кірунку памежнага пераходу "Райгардас (Прывалка)", пашанцавала больш — тут прапусцілі 82% легкавікоў ад дзённай нормы.

Польскія кантрольныя службы ў пункце пропуску "Брэст (Тэрэспаль)" аформілі на ўезд на сваю тэрыторыю ўсяго 42% легкавых аўто ад нормы, а ў "Баброўнікі (Бераставіца)" — 71%.

Нагадаем, у СМІ апошнімі днямі пачала з'яўляцца інфармацыя пра вялікія чэргі на мяжы Беларусі з Польшчай і Літвой. Адзін з чытачоў расказаў Onliner, што надоечы патраціў на перасячэнне беларуска-польскай мяжы 26 гадзін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі