Допыт Таццяны Каравянковай перанеслі на чацвер
![Допыт Таццяны Каравянковай перанеслі на чацвер](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/karaviankova-0708.jpg.webp?itok=FCzW3FDZ)
Допыт журналісткі БелаПАН Таццяны Каравянковай перанеслі з серады на чацвер без тлумачэння прычынаў, паведамляе прэс-служба БАЖ.
Допыт мусіў адбыцца сёння а 14-й гадзіне ў Следчым камітэце.
Адвакат, з якім у Каравянковай аформленая дамова, пакуль з ёй не сустракаўся.
Першы яе допыт прайшоў увечары 7 жніўня. Паведамлялася, што Каравянкова адмовілася адказваць на пытанні, бо ёй прадаставілі дзяржаўнага адваката замест таго, з якім у яе ёсць дамова.