Камісія па допуску спартоўцаў з "чорнага спісу" да гульняў правядзе пасяджэнне да канца сакавіка. Пройдзе яно ў Генпракуратуры, піша Tribuna.com. Найбольш верагоднай датай называюць 28 сакавіка.
У снежні 2022 выданне паведаміла, што ў Міністэрстве спорту існуе "чорны спіс" спартоўцаў, у які ўнесена мінімум 48 чалавек. Пераважна гэта тыя, хто ў верасні 2020-га запісаўся ў відэароліку супраць гвалту сілавікоў. Клубам забаранілі заключаць кантракты з фігурантамі спісу.
Пазней стала вядома, што Мінспорту выбарачна выключае некаторых спартоўцаў з "чорнага спісу". Паўплываць на гэта могуць просьбы кіраўнікоў клубаў і ўдзел у рэжымных мерапрыемствах.