Вы тут

Дональд Трамп прапанаваў перанесці прэзідэнцкія выбары

Дональд Трамп / Reuters

Дональд Трамп прапанаваў перанесці прэзідэнцкія выбары ў ЗША. Амерыканскі прэзідэнт спаслаўся на пандэмію каранавіруса, паведамляе "Бі-Бі-Сі". Па словах Трампа, перанос патрэбны, каб выбарцы змаглі прагаласаваць "бяспечна і па правілах". Раней асобныя штаты спрасцілі галасаванне па пошце.

Прэзідэнцкія выбары ў ЗША прызначаны на лістапад 2020 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.