Домрачава танчыла на вечарынцы пад песню ў выкананні Соўкалавай (відэа)

Зборная Беларусі па біятлоне прыняла ўдзел у святкаванні Дня святога Валянціна, арганізаваным у нарвежскім Осла. Частку імпрэзы знялі на відэа, якое распаўсюдзіў Міжнародны саюз біятланістаў.

Сапраўдным хітом свята стала песня It's in the Kiss, якую прасвяпвала чэшская біятланістка Габрыэла Соўкалава. Ёй акампанавалі Лоуэл Бэйлі і Жан-Гіём Беатрыкс. Выкананне было настолькі запальным, што беларуская біятланістка і лідар агульнага заліку Кубка свету Дар’я Домрачава не вытрывала і пайшла таньчыць.

Да яе хутка далучыліся іншыя беларускія біятланісткі — Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Анастасія Дубарэзава і Надзея Пісарава. Нашых спартсменак таксама падтрымалі швейцарка Эліза Гаспарын, брытанка Аманда Лайтфут і некаторыя іншыя лыжніцы-стралкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі