Вы тут

Домрачава і Скардзіна паўдзельнічаюць у масавым старце на чэмпіянаце свету

Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА

Дзве беларускі, Дар'я Домрачава і Надзея Скардзіна, паўдзельнічаюць у масавым старце на 12,5 км на чэмпіянаце свету па біятлоне, які праходзіць у Аўстрыі. У сфармаваным спісе ўдзельніц 30 біятланістак (плюс чатыры запасныя). Домрачава пад трэцім нумарам, Скардзіна — пад 22-м.

Масавы старт прызначаны на 19 лютага.

У сераду ў жаночай індывідуальнай гонцы на 15 кіламетраў Домрачава была 13-й, Скардзіна — 17-й.