Долар 26 лютага патаннеў на 170 рублёў, еўра — на 210

У чацвер, 26 лютага, адбыліся чарговыя таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы. Па іх выніках, курс долара знізіўся на 170 рублёў і складае 14750, курс еўра знізіўся на 210 рублёў — да 16760, курс расійскага рубля вырас з 239 да 243,5 беларускага рубля.

Нагадаем, у сераду, 25 лютага, курс долара знізіўся на 70 рублёў і складаў 14920, курс еўра знізіўся на 10 рублёў — да 16970, курс расійскага рубля вырас з 236,5 да 239 беларускіх рублёў.

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі