Долар на таргах у Беларусі 20 лютага зноў падаражэў

Долар на таргах у Беларусі 20 лютага зноў падаражэў

У аўторак, 20 лютага, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША працягвае расці — з 1,9605 да 1,9610 беларускага рубля. Курс еўра зноў знізіўся — з 2,4322 да 2,4246 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4685 (у панядзелак — 3,4775) беларускага.

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,18%.

Як перадавала Еўрарадыё, 19 лютага курс долара ЗША павялічыўся з 1,9600 да 1,9605 беларускага рубля, курс еўра знізіўся з 2,4557 да 2,4322 рубля. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі