Доктару філасофскіх навук Мікалаю Крукоўскаму споўнілася 85 гадоў

16 лістапада споўнілася 85 гадоў доктару філасофскіх навук прафесару Мікалаю Крукоўскаму — вядомаму беларускаму эстэтыку, ветэроану Другой сусветнай вайны, сябру Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ. Мікалай Крукоўскі — аўтар сямі манаграфій ("Логіка прыгажосці", "Homo Pulcher — Чалавек Прыўкрасны", "Кібернетыка і законы прыгажосці", "Бляск і трагедыя ідэалу" і інш.).

У інтэрв'ю БелаПАН філосаф і культуролаг Валянцін Акудовіч адзначыў, што навуковец з'яўляецца паслядоўнікам традыцыйнай класічнай філасофіі. В.Акудовіч назваў М.Крукоўскага жывым, яркім і натхнёным навукоўцам, які разам са сваім калегам доктарам філасофскіх навук Уладзімірам Конанам адыграў вельмі важную ролю ў станаўленні беларускага нацыянальнага адраджэння апошняй чвэрці XX стагоддзя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі