Для гасцей і ўдзельнікаў Еўрагульняў у Беларусі будзе дзейнічаць бязвізавы рэжым

Для гасцей і ўдзельнікаў Еўрагульняў у Беларусі будзе дзейнічаць бязвізавы рэжым

Для гасцей і ўдзельнікаў Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Беларусі будзе дзейнічаць бязвізавы рэжым. Пра гэта заявіў міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко. “У якім аб’ёме ён будзе дзейнічаць — час пакажа”, — цытуе яго словы БЕЛТА.

Шамко адзначыў, што пры правядзенні Еўрагульняў выкарыстаюць досвед арганізацыі чэмпіянату свету па хакею ў Мінску ў 2014 годзе. Міністр лічыць, што “такія мерапрыемствы — гэта яшчэ і магчымасць прадэманстраваць турыстычны патэнцыял краіны”.  

Таксама Аляксандр Шамко заявіў, што Міністэрства спорту і турызму да канца 2017 года ўнясе прапановы па ўнясенні зменаў ва ўказ аб бязвізавым рэжыме. “Дзеянне бязвізавага рэжыму мусіць быць больш гнуткім”, — кажа ён. Змены адносяцца і да колькасці дзён, на працягу якіх замежнік можа знаходзіцца ў Беларусі без візы. На сённяшні дзень гэта 5 дзён, але плануецца павялічыць тэрмін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі