Дэйман Элбарн піша фолкавы альбом?

Лідар Blur і аўтар мноства сайд-праектаў Дэйман Элбарн рыхтуе сольны альбом  пры прадзюсарскай падтрымцы Рычарда Расела. Элбарн кажа, што атрымліваецца “нешта фолкавае”. У інтэрв’ю Rolling Stone Дэйман заявіў, што "пласцінка можа быць дароблена цягам тыдня”, і што, “калі атрымаецца, будзе някепска”. Рычард  Расел — кіраўнік лэйбла XL Records, па словах Элбарна, “вараціла ў музычным бізнесе”, які можа спрадзюсаваць пласцінку “па-чалавечы”. На дадзены момант Blur знаходзіцца ў вялікім гастрольным туры. А на восень прызначаны чарговы жывы канцэрт Gorillaz.

Фота: krsk.kp.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі