Дэпутаты разгледзяць праект закона "Аб нетрадыцыйных крыніцах энергіі"

У Палату прадстаўнікоў унесены праект закона "Аб нетрадыцыйных і ўзнаўляльных крыніцах энергіі". Пра гэта паведаміў член пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце, сувязі і прадпрымальніцтве Яўген Казімірчык.

Паводле яго слоў, асноўнай мэтай законапраекта з'яўляецца павышэнне ўзроўню энергетычнай бяспекі Беларусі, зніжэнне ўздзеяння шкодных выкідаў на навакольнае асяроддзе і клімат, а таксама захаванне неўзнаўляльных крыніц энергіі, стварэнне і ўдасканальванне ўласных тэхналогій па выкарыстанні нетрадыцыйных крыніц энергіі.

Нетрадыцыйныя крыніцы - гэта энергія сонца, ветру, цяпла зямлі, руху водных патокаў, драўнянае паліва, біягазы, адходы вытворчасці.

Законапраект прадугледжвае, што прадпрыемствы, якія будуць вырабляць энергію з нетрадыцыйных крыніц, могуць выкарыстоўваць яе не толькі для ўласных патрэб, але і вяртаць у энергетычную сістэму па двайным тарыфе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі