Дэпартамент па авіяцыі: Грамадзянскага самалёта над Іранам быць не магло

Дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Мінтранса Вадзім Мельнік даручыў разабрацца з сітуацыяй вакол беларускага самалёта ў Іране. Нагадаем, іранскія СМІ паведамілі пра тое, што беларускі самалёт парушыў паветраныя межы гэтай краіны, не адказваў на запыты дыспетчараў, у выніку чаго быў прымусова пасаджаны з дапамогай ваеннай авіяцыі. Як паведаміў Еўрарадыё намеснік дырэктара па авіяцыі Ўладзімір Косцін, грамадзянскага самалёта над Іранам быць не магло.
Уладзімір Косцін: “Калі і выконваўся там нейкі рэйс беларускі, то гэта не грамадзянскі. Таму што ў нас ніякіх рэйсаў не было. Магчыма, гэта ваенна-паветраныя сілы. Яны не ў нашым падначаленні. Магчыма, нейкая прыватная фірма. Яны маглі арэндаваць самалёт. Адзінае, што мы даем дазвол на выкананне рэйсу. У нас на працягу дня было выдадзена да сотні дазволаў і вылучыць нейкі, які б мог быць… Я вам яшчэ раз скажу, у нас не было апошнім часам ніводнага рэйсу туды і ў бліжэйшым часе не будзе”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі