Дэлегаты з'езда ПКБ прагаласуюць за пяць варыянтаў новай назвы партыі

На галасаванне дэлегатаў XIV пазачарговага з'езда Партыі камуністаў Беларускай, які праходзіць у Мінску, вынесеныя пяць новых назваў партыі — Беларуская партыя аб'яднаных левых "Справядлівасць", Беларуская партыя аб'яднаных левых "Справядлівы свет", Беларуская партыя аб'яднаных левых, Беларуская партыя аб'яднаных левых "Радзіма" і Аб'яднаная партыя левых. Як нагадвае БелаПАН, меркавалася, што разглядацца будзе толькі адзін варыянт, аднак дэлегаты вырашылі пашырыць пералік назваў. Калі ў трох турах галасавання большасць не падтрымае новую назву, партыя будзе называцца па-ранейшаму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі