"Даём рады" у празорлівасці. Прадкажы ўдзельнікаў і атрымай квіткі

7 лютага журналісты Еўрарадыё ў другі раз будуць узнагароджваць беларускіх (а, магчыма, і не толькі) музыкаў. На цырымонію (яна ж адрыўны канцэрт) будуць запрошаныя шэсць гуртоў. Хто менавіта гэта будзе, будзе вядома ўжо ў панядзелак, а пакуль можна папрактыкавацца ў яснабачанні. Вядома, не проста так, а за халяўныя квіткі.

Паколькі адгадаць ажно 6 гуртоў даволі складана, вось табе падказкі:

1. Тры гурты на сёлетняй "Даём рады" будуць мінскія, і яшчэ тры з рэгіёнаў.

2. Адзін гурт зусім малады, а адзін, можна сказаць, дыназаўр беларускай рок-сцэны.

3. Сёлетні фэст будзе прыпанкаваным.

Чакаем твае адказы (не больш за тры варыянты) да 12:00 у панядзелак. Пакідаць іх можна проста ў каментарыях пад конкурсам. Запрашальнік на 2 асобы аддадзім таму, хто першым дашле правільны спіс з шасці гуртоў. Калі адгадаць не зможа ніхто з удзельнікаў конкурсу, прыз дастанецца таму, у каго будзе найбольшы працэнт пападанняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі