Даследаванне: амаль 6% цацак у Беларусі не адпавядаюць санітарным нормам

Даследаванне: амаль 6% цацак у Беларусі не адпавядаюць санітарным нормам

Амаль 6% цацак, якія былі даследаваныя ў Беларусі, не адпавядаюць санітарным нормам. Пра гэта паведаміла БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства аховы здароўя.

Адзначаецца, што парушэнні выяўляюцца ў кожнага пятага суб'екта гаспадарання. Гэта пераважна неадпаведныя ўмовы захоўвання і рэалізацыі (37%), продаж цацак без маркіроўкі ці з няпоўнай інфармацыяй (24%), рэалізацыя без дакументаў, якія інфармуюць пра якасць і бяспеку (19%).

Дарэчы, выяўлены недастатковы вытворчы кантроль за бяспекай цацак замежнай вытворчасці, што пацвердзілі дадзеныя лабараторных даследаванняў. З 773 даследаванняў цацак (пераважна замежнай вытворчасці) 46 не адпавядаюць санітарным нормам і правілам, патрабаванням тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза. Амаль усе яны (43) не адпавядалі патрабаванням бяспекі па фізічных фактарах (пераважна па ўзроўню гуку), маглі стаць пагрозай для здароўя дзяцей.

Па фактах парушэнняў вінаватых прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці. З рэалізацыі забралі 1380 партый прадукцыі (пераважна замежнай вытворчасці).

Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі