Дар’я Домрачава з 5 промахамі фінішавала на 13 месцы ў гонцы праследавання

У нарвежскім Холменколене, дзе праходзіць апошні этап Кубка свету па біятлоне, завяршылася жаночая гонка праследавання.
Лепшай з беларусак была Дар’я Домрачава. Яна з пяццю промахамі фінішавала на 13-м месцы. Яшчэ адна беларуска Людміла Калінчык завяршыла гонку на 28-й пазіцыі. Надзея Скардзіна была на фінішы 47-й.

Перамагла ў сённяшняй гонцы расіянка Святлана Сляпцова. На другім месцы — немка Каці Вільхельм, трэцім — кітаянка Сяньін Лю.