Дар'я Домрачава не выступіць на эстафетнай гонцы 15 лютага

У нарвежскім Халменколене двума эстафетнымі гонкамі 15 лютага завершыцца восьмы этап Кубка свету па біятлоне.

У жаночай эстафеце 4х6 км не будзе выступаць лідар зборнай Беларусі Дар'я Домрачава. Як перадае БЕЛТА, трэнеры далі адпачыць пасля выйгранага ў суботу спрынту на 7,5 км. Як паведамляла Еўрарадыё, цяпер Домрачава набрала 837 ачкоў і выйшла на першае месца ў агульным заліку Кубка свету. Фінская біятланістка Кайса Макярайнен адстае ад нашай суайчынніцы на 10 балаў.

У нядзелю за беларускую каманду выйдуць на старт Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Анастасія Дубарэзава і Надзея Пісарава.

У мужчынскай эстафетнай гонцы за Беларусь выступяць сёння Уладзімір Чапелін, Дзмітрый Дзюжаў, Юрый Лядаў і Дзмітрый Абашаў.

Дар’я Домрачава выйшла ў лідары Кубка свету па біятлоне

Фота — sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі