Вы тут

Даносы ў духу 1937-га і камбайнер з БЧБ-сцягам: узлом базы дзяжурнай службы 102

Шар белага колеру, які выклікае падазрэнні, — гэта яшчэ "кветачкі" / Еўрарадыё

19 верасня хакерская групоўка "Кібер-Партызаны" апублікавала звесткі ўзламанай, па іх сцверджанні, базы звестак выклікаў службы 102. Цяпер на адпаведным сайце з прывязкай да месца жыхарства і пазначэннем нумароў тэлефонаў нанесеныя звесткі пра "даносчыкаў-калабарантаў", якія тэлефанавалі ў міліцыю са скаргамі на пратэстоўцаў і развешаную БЧБ-сімволіку.

Згодна са злітымі "Кібер-Партызанамі" звесткамі, служба 102 зафіксавала вялікую колькасць такіх званкоў — ад кур'ёзных да амаль што "сталінскіх" даносаў на суседзяў. Вось некаторыя з іх, глядзіце самі.

Флэшбэкі з 1937-га

Паведамленні ў 102 ад "неабыякавых грамадзян" нагадваюць рэпрэсіўны 1937 год: тыя, хто тэлефануе, закладваюць суседзяў, калег і нават блізкіх сваякоў, якія маюць іншую грамадзянскую пазіцыю.

"Пільныя беларусы" паведамляюць міліцыі імёны, прозвішчы і пакідаюць нумары тэлефонаў "нядобранадзейных" грамадзян і арганізацый. А калі "правапарушальнік" невядомы, то тыя, хто тэлефануе, паказваюць на падазраванага імі чалавека — ну чым не класічны сталінскі данос?

Знаёмыя, калегі і нават жонка — пільныя грамадзяне спяшаюцца закласці ўсіх / Еўрарадыё

"Дзяўчына ў бронекамізэльцы будзе правакаваць АМАП на бойку"

"Дзяўчаты ў міліцэйскіх бронекамізэльках", "перакульваюць аўтобус з выбарчай камісіяй" і іншыя падобныя паведамленні таксама заслугоўваюць асобнай увагі. Жнівень-2020 быў жыватворнай глебай для ўражлівых прыхільнікаў дзейных уладаў.

"Лялькаводы" з польскімі, бел-чырвона-белымі і вясёлкавымі сцягамі

Кур'ёзных званкоў ад "пільных грамадзян" таксама было нямала. Вось некаторыя з іх:

А гэта паведамленне прэтэндуе, мабыць, на першае месца ў намінацыі "Самы драматычны сюжэт":

У Навагрудку да пратэстоўцаў прыбыла падмога — ці то крыжакі, ці то Ку-клукс-клан.

У адным з мінскіх двароў — не, ну вы толькі ўявіце сабе! — людзі спявалі песні на беларускай мове.

Заяўнікі не абышлі ўвагай і BSB Банк. Магчыма, таму, што ў банка лагатып складаецца з бела-чырвонай каляровай гамы.

Еўрарадыё не займалася дэталёвым аналізам сотняў выкладзеных скаргаў на "пратэстуноў": на сённяшні дзень "Кібер-Партызанамі" апублікавана 2842 такія заявы. Па словах хакераў, гэта толькі "першая партыя калабарантаў, па чыіх даносах людзей затрымлівалі і збівалі ў жніўні — верасні 2020-га".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.